Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Заслужаныя дзеячы

 Ігар Яўгенавіч Карнялюк нарадзіўся 16 лістапада 1962 г. у в. Валынка Брэсцкага раёна (з 1968 г. у межах г. Брэста). Бацька, Яўген Касьянавіч Карнялюк, працаваў дыспетчарам на чыгуначнай станцыі, любіў спяваць, меў харошы голас. Маці, Ніна Афанасьеўна, інжынер на швейнай фабрыцы, таксама любіла спяваць. З шасці гадоў Ігар пачаў вучыцца ў дзіцячай музычнай школе. З дванаццаці гадоў іграў на клавішных у ансамблі на танцпляцоўцы ў Доме культуры. Агульную адукацыю атрымліваў у СШ № 4.

Уладзімір Васільевіч Уродніч нарадзіўся 22 мая 1942 г. на хутары Лучкі паблізу в. Вялікія Арлы Давыд-Гарадоцкага раёна Пінскай вобласці (цяпер Столінскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Яго бацька, Васіль Мікалаевіч Уродніч, быў у партызанах, загінуў у баю ў лістападзе 1943 г. Дзяцінства Валодзі было азмрочана вайной і цяжкімі пасляваеннымі нягодамі. Яго выхоўвалі маці і дзед. Хлопчыкам спрабаваў свае сілы ў малюнку, захапленне перайшло ў непахіснае рашэнне вучыцца жывапісу.

Мікалай Мікалаевіч Пігулеўскі нарадзіўся 15 кастрычніка 1897 г. у вёсцы Вялікае Падлессе Ляхавіцкай воласці Слуцкага павета Мінскай губерні (цяпер Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці). У 1919 г. быў членам Ляхавіцкага валаснога рэўкома.

У 1925 г. Мікалай Пігулеўскі скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, у 1928 г. — Беларускі музычны тэхнікум, у 1933 г. — Беларускую студыю оперы і балета. З 1920 па 1924 гг. — артыст Беларускага дзяржаўнага тэатра, у 1933–1935 гг. працуе салістам Дзяржаўнага тэатра оперы і балета БССР.

Марат Казіміравіч Грыгорчык нарадзіўся 1 верасня 1962 г. у в. Палонка Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. У дзяцінстве скончыў Мінскую дзіцячую музычную школу імя М. Аладава па класе трамбона, другім інструментам быў акардэон. Скончыў Беларускі тэхналагічны інстытут (1985), Беларускую акадэмію музыкі (1993, клас народнага артыста БССР А. М. Генералава).

Анатоль Пятровіч Мяшкоў нарадзіўся 7 лютага 1937 г. у в. Слабада Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці. У 1944 г. з бацькамі пераехаў у г. Брэст. У 1955 г. скончыў спартыўную школу № 1, дзе іграў у баскетбол. Працаваў трэнерам па баскетболу ў спартыўным таварыстве «Спартак» (1956–1960) і дзіцячай спартыўнай школе № 4 (1960–1961).

Аляксей Трафімавіч Каўко нарадзіўся 28 сакавіка 1922 г. у в. Міраслаўка Бярэзінскага раёна Мінскай вобласці. У дзяцiнстве было шмат трагiчнага: пераезд у Сiбiр, смерць брацiка, вяртанне нi з чым у родную Мiраслаўку, у дзедаву хату; горкая доля падпаска ў злога пастуха. Скончыўшы Сялiбскую сямiгодку, адправiўся на вучобу ў райцэнтр Беразiно, з аднакласнiкам наймаў кватэру на ўскраiне. Закончыў 10 класаў у 1941 г.

Іван Іванавіч Антановіч нарадзіўся 3 красавіка 1937 г. у в. Дамашы Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства (цяпер Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. У пяцігадовым узросце страціў бацьку, маці засталася з трыма дзяцьмі на руках, але потым зноў выйшла замуж і нарадзіла яшчэ трох дзяцей. Пасля вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў Іван пайшоў у першы класс мясцовай чатырохгадовай школы. Гэту дату — 1 верасня 1944 г. — ён лічыць адной з самых важных у яго жыцці.

Аляксандр Уладзiмiравiч Руцкі нарадзіўся 27 студзеня 1932 г. у в. Бартнікі Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства (цяпер Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сям’і селяніна. З дзяцінства вырашыў стаць урачом. Пасля заканчэння сярэдняй школы ў 1949 г. паступіў у Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут, які скончыў у 1955 г.

Фёдар Аляксеевіч Мозаль нарадзіўся 19 лютага 1952 г. у в. Альшаны Столінскага раёна Брэсцкай вобласці. У сялянскай сям’і добра спявалі, бацькі ведалі і любілі народную песню. Фёдар паступіў у Брэсцкае музычнае вучылішча, якое скончыў з адзнакай (1978).

Канстанцін Іванавіч Баландзін нарадзіўся 20 сакавіка 1946 г. у в. Крошын Баранавіцкага раёна Баранавіцкай (цяпер Брэсцкай) вобласці ў сям’і рабочых. Закончыў сярэднюю школу ў Баранавічах (1963), Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага па спецыяльнасці «гісторыя» (1969).

Старонка 2 з 9